Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Працавіты

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Пабудаваць жыццё – як атрымаць свабоду. Я буду майстраваць падмурак лепшых дзён. У працы я знайду спакой і асалоду, Знайду свой шлях, свой лёс – будоўлі цяжкай плён. Выдатны інструмент мне дадзены ад Бога: Я маю пару рук, амаль што залатых. Я працаваць люблю, я шмат працую, многа, Бо так хачу сустрэць апошні свой уздых. Працуючы жыву, працуючы сталею, Пакуль усё раблю, да той пары жывы. У працы з галавой – як сыр у тым алеі, Але з рукамі я ніхто без галавы. 23.01.2016 Air Jordan Spizike 3.5