Праз пальцы прапускаю я пясок, Пясчаны колер мне казыча рукі І чуюцца, як быццам, незнарок, Яго сыпучыя, як шэпт празрысты, гукі…
Напамінаюць аб часах яны, Што я ў жыцці губляю выпадкова. Так хочаца прызначаныя дні Пражыць яскрава і беспамылкова.