Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Просьба

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Сатчы мне ветразь, бабінае лета,
з дарог шырокіх і сцяжынак вузкіх,
шчаслівым успамінам пра якія
жыве і поўніцца мая надзея.

Сатчы мне ветразь, бабінае лета,
з сустрэч неспадзяваных і чаканых,
якія адкрыццём былі заўсёды
цяпла і чалавечай дабрыні.

Сатчы мне ветразь, бабінае лета,
з маіх памылак, горкіх і балючых,
якія навучылі маё сэрца
бачыць непадробленую праўду.

Сатчы мне ветразь, бабінае лета,
з самотнай цішыні бароў асенніх,
дзе верасы, нібы чыёсьці сэрца
разбітае, палаюць так трывожна.

Сатчы мне ветразь, бабінае лета...
Я замацую сам яго над лодкай,
Над невялічкаю маёй жыццёвай лодкай,
і ўпарта паплыву наперад.