Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прычакаўшы глыбокага снегу...

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Прычакаўшы глыбокага снегу,
Аб'язджаюць каня мужыкі:
Маладому, шалёнаму бегу
Дзве аглоблі сцінаюць бакі.

Hi на міг не правісне ляйчына.
He папусціць свабоды рука,
I — туды, дзе глыбее лагчына,
Да апошняга правіць рыўка.

Вось ён — потны, загнаны, знямоглы –
Ад тугі і адчаю захроп.
Заўтра стане пакорна ў аглоблі
I без пугі не пойдзе ў галоп.