Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыгажуням Целяхан

Сярэдняя: 3 (5 галасоў)

Прыгажуням Целяхан

Велькі дзякуй, красуні “Міс-Восень”!
Падарылі нам задавальненьне!
Зберагчы свае чары вас просім:
Гэты ўзлет будзе вам азарэньнем!

Падарыла нам сьвята Паліна
І сьвяцілась усмешкаю Наста.
Не адвесьці вачэй ад Крысціны.
Аляксандра так зьзяе шчасьцям!

І была як песьня Алеся,
А другая Настасься – то панна!
Анжаліка – вясны прадвесьсе!
Каралевай выходзіла Ганна!

Не займаць вам красы а ні ў кога –
Самі грацыі, самі – жаданьне!
Будзе светлае ваша дарога!
Вы наш гонар і цудаў чаканьне!

Велькі дзякуй ад кожнага дома,
Ад людзей, што далека, ці блізка,
Ад палеў, і лясоў з птушак гоманам -
Бацькам вашым паклонімся нізка!

І Культура паселка – вам дзякуй,
Што паднялі наш Гонар высока
Сваей шчыраю працаю яркай,
І багатай, і дадзенай Богам!

Велькі дзякуй, Красуні паселка,
І да з вамі ідзе Натхненьне!
Вашы мары і вашы зоркі
Будуць вашым Увасабленьнем!



З задавальненнем і радасцю

З задавальненнем і радасцю зноў чытаю Вашыя вершы.
Любажаю.