"Прыйдзе час.."
     Прыйдзе час,калі нас не стане
     Сыйдзем,нібы снег пасля зімы
     Не ад нас залежыць,не мы самі
     Адрываем ліст у календары
     Зарастуць травой нашы дарогі
     Пройдзе лета,восень лісце скіне
     Больш не вернемся на родныя парогі
     Будзе ісці жыцьце і не загіне
     Там,на небе,есць хто лічыць
     Што,каму і колькі адвялі
     Не прасіце,бо жыцьце вам не пазычаць
     Хай бягуць,бягуць паціху дні
     І няхай наш,кожны дзень пражыты
     Будзе,нібы сонейка ў акне
     Насцеж дом ваш для дабра адкрыты
     Хай шанцуе Ў жыцьці і вам і мне.