Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Прыходзіць восені пара.."

Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)

"Прыходзіць восені пара.."
Нахлыне хваляю туга
А я не веру
Што не пачую голас твой
Не рыпнуць дзьверы
Заплача жалабна струна
І абарвецца
Крычу ў начную цішыню
Не адзавецца
Вясною кветка расцвіце
Ты не пабачыш
А што было,даўно прайшло
Не перайначыш
Сінее неба нада мной
І сонца свеціць
Расце бярозка пад акном
Гуляюць дзеці
Пайшла,пакінула ўсе
Боль застаецца
І дожд вясенні на зямлю
Слязой пральецца
Сняжынкі падаюць з нябес
Цвітуць сады
і птушкай хуткаю ляцяць
Мае гады
Прыходзіць восені пара
Ніхто не вечны
Усіх чакае шлях адзін
І шлях той Млечны..