Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыпеўкі пра бібліобус

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Прыпеўкі пра бібліобус Слухай, бабка, жонка, дзеўка! Слухай, дзед, мужчына, хлопец! Зараз вам спяём прыпеўкі пра машыну – бібліобус! *** Бібліобус нас распесціў: мы па кніжачкі не ездзім – і цяплом, і маразамі ездзяць кнігі да нас самі. *** Едзе ў вёску бібліобус. Справу добрую ён робіць – ён вязе вяскоўцам кнігі. Людзі справу ацанілі. *** – Слухаў ты? Сусед Макарыч аб аўтобусе пляткарыць. – Гэта праўда, а не плётка – едзе аўтабібліётыка. *** Едзе з кнігамі па сёлах бібліётыка на колах. Ездзіць з кніжкамі па вёсках бусік хуткі – не павозка. *** Розных кніжак поўная, ездзіць перасоўная. З вуліцы на вуліцу бусік перасунецца. *** Нечага ісці далёка – атрымаем кнігу лёгка: бусік, кнігамі багаты, спыніцца ля самай хаты. *** Хаты ў вёсцы апусцелі: нашы людзі – ля “Газелі”. Уся вёска тоўпіцца ля мікрааўтобуса. *** Вунь імчыцца бібліобус. Ён хутчэй за антылопу. Кніжкі розныя вязе ў вёскі сіняя “Газель”. Рада вельмі той “Газелі” сэрданька сялянскае… Вам прыпеўкі мы прапелі, а вы нам – папляскайце! Nike Magista Obra FG