На прыпынку «Гарадзішча»
ў валошкавай сукенцы
сядзіць пані ў акулярах
і чытае з захапленнем:
«Сэнс жыцця і соус песта».
Хлопчык з надпісам Юрасік (Jurassic)
маму за руку трымае.
У шкле сваё адлюстраванне
з цікавінкай вывучае.
Дзед у плюшавым берэце,
ўжо амаль у іншым свеце,
з асалодай пазяхае:
i нябачнае паветра
ў чорную дзіру трапляе.
Набліжаецца аўтобус…
Пыл з дарогі падымае.
Шоргаюць імкліва ногі,
уваходзяць і знікаюць.
Адпраўляецца аўтобус.
Пыл паціху ападае…
Ветрык гойдае таблічку
і прыпынак заціхае.
https://t.me/idyllic4/