Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прысвячаецца падзеям 29-30.10.1937

Сярэдняя: 3.8 (12 галасоў)

Я жыць хачу, каб верыць і смяяцца,
Камусьці несці каб маленькае святло.
Я жыць хачу... Каб толькі не баяцца,
Што надта рана прыйдзецца здавацца...
Што кнот мой раптам можа адарвацца,
А не згарэць ад полымя свайго.

Пісаць хачу, каб думкамі дзяліцца:
Чароўным шчасцем ці мо зраненай душой,
Пачуццям каб у чытачоў з'явіцца,
Нібы адкрытая зноў таямніца,
У сталасці каб тым радкам дзівіцца,
І весці спрэчкі з маладым сабой.

Я спаць хачу, каб ноч мяне натхняла
Маўчаннем доўгім, дзівам, хараством у сне.
Каб посцілку грудзь вольна падымала.
... Як вечны сон, то хай мяне б не стала
Не ўвосень - летам, можа ў ноч Купалы,
Каб смерць, як сябра, шчыра сустракала,
Каб сам я... А не хтосьці за мяне.