Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіна Пірожнік

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

Вось паветраны шарык знікае
У таемным блакіце нябёс.
Усе прыкметы і знакі збіраеш
У лёс.

Чалавеча, на што тыя веды,
З якіх цудау нельга стварыць?
...вось знікае шарык у небе,
Ляціць.



Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Вы трымайцеся, браточкі, - 
Жонкі раны зацалуюць… 
Станьце мужнымі, сыночкі, - 
Вашы дзеці дагуляюць… 
Памаліцеся, сястрычкі - 
Скідзені хай не лютуюць, 
Хай гвалтоўныя сутычкі 
Ў нашым краі аціхаюць… 
Не пужайцеся, бабулі, 
Зноў вайны мы не дапусцім. 
Супакойцеся, матулі, 
Нам патрэбны ясны вочы. 
Бацька, стань плячом да дзеда, 
Родны кут ахоўваць мусім…
Еўфрасіння і Рагнеда 
Шлях асвецяць ў чорнай ночы. 



Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

"Зразумееш ці мяне ты, мама?
Не пакінеш беспатольную ў журбе?
Не прагоніш ад сябе ў ганьбе?
I не скажаш, што у шлюбе рана?

...узгадаеш сябе з бацькам, мама?
Як ён быу не клапатлівым, многа піў,
I не толькі шафы часам біў...
А табе "Цярпі!" казала мама...

Палюбіла зяця - бачу, мама:
Гаспадар у хаце і не п' е зашмат.
I, здаецца, паміж намі лад...
Для мяне ты лічыш лепшым самым.

Пяць гадоў цяпер у шлюбе, мама,
Супраць з татам доўгіх дваццаці тваіх.
Пасмяешся мо з турбот маіх,
Скажаш, што распешчанаю стала.

Чалавека я сустрэла, мама...
I не ведаю, як зараз з гэтым быць,
Супрацівіцца ці проста плыць?
Сэрца ж ціхенька яго чакала...

З ім угору я імкнуся, мама!
З ім надзеі мае робяцца святлей,
А прыдумкаў колькі і ідэй!
Мо калісьці з'явяцца і мары...

А якія пацалункі, мама, –
Быццам узнімаецца душа са сну!
Адчуваю ў сэрцайку вясну...
Ці ў разлуцы яго проста мала?

Мо стамілася ад быту, мама?
Мо патрэбна добра адпачыць хутчэй?
Але з ім мне робіцца лягчэй...
...толькі ад дакораў сплю пагана.

Як дзіцятку ўвагу дорыць, мама,
Ды пяшчотай абдымае кожны дзень.
...толькі надыходзіць смутку цень:
Гэта ж сорам... Ці мая загана?

Што ты думаеш пра гэта, мама?
...табе вершы яго, хочаш, пакажу?.."
Але не... Такое не скажу...
Я не здолею... Магчыма, рана...
Патаемны мой ён...ПРЫкаханы...



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Ёсць рэчы, якія змяняюць наш лёс:
Сустрэчы з людзьмі і погляд з усмешкай,
Кнігі і зоркі, каханне, канешне.
…шмат рэчаў, якія змяняюць наш лёс.

Ёсць дробязі розныя – хіба што не цуд! –
Увагі нават не вартыя нашай.
Напрыклад, звычайная манная каша…
А ўсё ж уплывае на лёс нібы цуд!

Бо манная каша – дзяцінства ўспамін.
I робіць дабрэй мяне гэты ласунак.
Матулі маёй такі падарунак –
Чароўны і смачны дзяцінства ўспамін!