Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прысвячаю Хатынічам

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)
Прысвячаю Хатынічам Можа, недзе ёсць вёскі яшчэ прыгажэй, Нам не хопіць жыцця, каб усе абысці. Ды за нашы Хатынічы ўсё ж даражэй, І мілей, і бліжэй нам нідзе не знайсці. Можа, у вёсках чужых людзі лепей жывуць, Ды такіх вышыванак, я знаю, няма. І нідзе так прыгожа не вяжуць, не ткуць, Як у нашых гасцінных і цёплых дамах. І адзенне адметнае ў нашых жанчын, Бы з вясёлкі на іх каптаны і спадніцы, А адкуль мы, з тутэйшых ці іншых мясцін, Пазнаюць нас па "оканню"мовы-крыніцы. Паглядзіце на нашых бабуль і матуль, Ім сучаснае моды не трэба. Не прызналі яны яшчэ сумак, пакуль- Ходзяць з торбай кужэльнай за хлебам. Назвы вуліц на сходзе рашылі змяніць, Каб было больш культурна. Згаджаліся самі. Ды ў народзе яны засталіся ўсё ж жыць "Касмачамі", "Багоўкаю" і "Крупанямі"... І што б нас не чакала, мы будзем заўжды Ганарыцца сваёю малою Радзімай. Праляцяць тут у вёсцы ўсе нашы гады, І зялёныя леты, і белыя зімы. Можа, недзе ёсць вёскі яшчэ прыгажэй, Ды няма за Хатынічы нам даражэй. 1995 г. New Nike Shoes