Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прысвячаю "Савецкаму Палессю"

Яшчэ не ацэнена
Прысвячаю раённай газеце “Савецкае Палессе” Не ведаю, чаму беспамылкова Цябе заўсёды з іншых вылучала, Была з табой маўкліваю размова, Бо літары ніводнай я не знала. Не мог спыніць халодны мяне вецер, Што гнуў галінкі вішань, бэзу, мяты, Я забывала пра усё на свеце, Убачыўшы паштарку каля хаты. Не ведала ні “Зорьки», ні “Бярозкі”, І “Пионерской правды” не чытала. Цябе ж, мая раёнка, я заўсёды Сярод выданняў іншых пазнавала. Смяялася я радасна і звонка І беражліва бацьку цябе несла. “Вось, тата, глянь, твая прыйшла раёнка, Ён папраўляў: “Савецкае Палессе”. Ты для мяне, як памяць пра маленства, Знаёмая сцяжынка ў росным полі. Як добра, што не мела падабенства Ты з іншымі газетамі ніколі. Прайшлі гады. І вось пішу я вершы І вольны час праводжу за чытаннем. Прыходзіць пошта, і цябе я першай Бяру у рукі з ціхім хваляваннем. Табе я ўдзячна, любая “раёнка”, Што вершам шляху ты не засланіла, Што падтрымала на сваіх старонках, Каб веру я ў сябе не загубіла. І вось віншую з днём я нараджэння, Няхай усе нягоды твае мінуць, Няхай з табой павага і натхненне Ідуць заўсёды поруч, не загінуць. 1995г. Air Zoom Pegasus 33