Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прысвячаю сястры Валі

Яшчэ не ацэнена
Прысвячаю сястры Валі Старанна сястры памагаю збірацца. Ёй годзік з паловай, а мне ўжо дванаццаць. Памыла ёй тварык, сукенку надзела, Я маміну ролю выконваю смела. З сястрою мы ў госці ідзём да бабулі, Таму і сандалікі з ёю абулі. Там дзядзька прыехаў ажно із Данбаса, І ў нас для гасцінцаў кішэні з запасам. Хросны з сям’ёю сустрэў вельмі ветла, І час у забавах ляцеў непрыкметна. Ды раптам гляджу я, сястрычка прапала. Шукаю, гукаю, ну быццам растала. Бягу я сцяжынкай ля плоту і плачу, Няўжо я цябе больш ніколі не ўбачу. Спраўлялі на днях 40 дзён мы па брату, Яшчэ і цяпер не зайду сама ў хату. І вось ужо зноўку няшчасце…Знайдзіся, Малю і прашу я сястру—адгукніся. Цукеркі твае я не буду больш красці, І з гушкалкі больш я не дам табе ўпасці. І крыўдзіць братам я цябе не дазволю, І буду на ручках насіць цябе ўволю… Я ж у сям’і за старэйшую стала, Калі брата смерць без дазволу забрала. Доўга шукала сястрычку малую, Пакуль не сустрэла кабету старую. Яна паказала парэпаным пальцам, Куды за дзяўчынкай-гарэзай падацца. …Маленькія ножкі ідуць па дарозе. Я да сястры падбягаю ў знямозе, Цалую пяшчотна, за ручкі трымаю, Сваруся і зноў да сябе прыціскаю. І вось ужо гэтай дзяўчынцы свавольнай, Чвэрць веку адлічвае час наш няўмольны. Не дай толькі, Божа, расстацца-згубіцца, Няхай гэта нават і ў сне не прысніцца. 1995 г. ADIDAS