Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прытулак для аслеплага

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)
Прытулак для аслеплага Алмаз – цыркач таленавіты, арабскі белы конь – аслеп. Больш на арэну не заві ты. Артысцкі больш не есці хлеб. Каня, якому зрок не вернуць, у Дворышча перавязі! На мяса не здалі – на ферму. Гуманна абышліся з ім. З канём прывезлі фотаздымкі, дзе на арэне той яшчэ і дзе ў яго гараць разынкі – яшчэ відушчыя – вачэй… Два воплескі – і на прагулку. Паскубвае Алмаз траву… Я для аслеплага прытулкам у вершы ферму назаву. Зірнуўшы на араба міла, рукамі ласкавых людзей каня сляпога прытуліла, бы сына, ферма да грудзей. Adidas