Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прывід Пагоні

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Лютым імчыць утрапёная мара
Удалеч, за неба, за далягляды...
Свабодаю голай, якою так мала,
Надзея ляціць скрозь сваркі і звады.

Скрозь радасць і боль, адчай і натхненне,
Скрозь крокі наперад, час і прастору...
У лютым вякуе тваё пакаленне,
У холадзе снежным, у рэштках свабоды,

Якая жыве на сцягах бел-чырвоных,
Пагоняй кіруе за небакрай....
І марай ляціць іх дух нескароны
У родны, адзіны свабодны свой край...