Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прывітанне

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Я азірнуся і цябе сустрэну,
У твае вочы зазірну павольна,
Без забабонаў, падазронаў ценю…
І што сустрэча прынясе мне сёння?

Ты мне наогул цалкам невядомы,
Але з глыбокай да цябе павагай,
Удзячна ў кожным выніку размовы,
Ці ўсё прыемным будзе, ці знявагай.

З увагай слухаць іншага ўсе словы,
Сабе знайшоўшы ў кожным неабходнасць,
Свае таксама падбіраць шаноўна,
Добразычліва і з сумленнем згодна.

Я выйду сёння з дому, азірнуся,
Цябе сустрэну без сваіх чаканняў,
Нанова, быццам з чыстага аркуша,
І з дабрадушным, шчырым прывітаннем…