Сябры п’янеюць і змяняюць знешнасць.
Жыццё дарослых — небяспечны свет.
Адбіткі пальцаў у ружовай тэчцы,
У шафе за кашулямі шкілет.
Губляю сувязь: свой, чужы — на дотык.
Гучыць з экрана біёнічны смех.
Дарэмна я чакаю водгук.
Усіх цікавіць штучны інтэлект.
Загнаны ў кут, стаю, глытаю думкі.
Вышэй, чым трэба, нестабільны пульс.
Прайшлі нібы прыціркі і саступкі.
І зноў сам насам памяркоўны беларус.
Іду па горадзе. Мінаюць міма твары…
Дзяўчыне адчыняе хлопец дзвер*.
На гэтай вуліцы так смачна пахне кавай.
І слепіць сонца праз галінкі старых дрэў.