Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пульсуе за акном трагічна зорка...

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Пульсуе за акном трагічна зорка, Яе няма ўжо, ды ляціць сьвятло... I ты ў бязладным сьне ўздыхаеш горка, Відаць, па тым, што адцьвіло, сышло. Пры вас сяджу, I дума горбіць плечы, Касьмічны жаль бярэ душу ў палон. Любіць жыцьцё — Занятак небясьпечны, Яно само пастаўлена на кон. Нібы ў царкве, Пад Млечным Шляхам ціха. Калыша Вечнасьць росную Зямлю... З журботнага цяпла тваіх уздыхаў Я да жыцьця давер яшчэ ляплю. Nike Sneakers