Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пятніца – трынаццатае.

Сярэдняя: 4.2 (17 галасоў)

13 ліпеня 2012 году нарадзіўся ўнук у мяне… трэці…
і далі дзеці мае імя яму – Мірон…

Аб чым
маленькі марыць чалавек?
Ці ёсць якія мары
ў немаўляткі?
…сапе сабе,прыціснуўшысь да таткі…
Ці ёсць якія думкі ў галаве?
Дзед на яго глядзіць…
На дзеда Ён…
Дзіцятка,
ты,не толькі ўнук,
ты – Цуда!
А я – стары…
і у мяне пакута -
намарыць,намаліць
шчаслівы Лёс табе,Мірон…

Каб доўга жыў –
бо Бог табе спаслаў –
Жыццё…
Каб не кранула Зло
цябе ніколі,
сябры
каб не паслалі ў забыццё,
і каб не ведаў ты
халопскага няволля…

Дзяўчыну каб сустрэў
і змацаваў сям’ю,
і каб далей прадоўжыў род…
Цягніся ўвысь,Мірон,
а я у Бога намалю,
каб ты шчасліва жыў
за годам год…

А вырасцеш калі,
і станеш мацнаваты,
не забывай,
яшчэ жывы твой дзед…
Праходзячы паблізу дзе,
успомні пра мяне,
зайдзі да дзеда ў хату…

13 жніўня 2012г.