Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пяю хвалу.

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Пяю хвалу мазолістым рукам,
Шчыруючым у полі напрадвесні,
Каб важкі і пахучы бохан нам
Азваўся на стале зямною песняй.

З малога зерня колас узрасце,
З душы маей струменіцца ўдзячнасць.
Ды ведаю,што слоў маіх ямчэй
Снапы жытоў,у іх доля наша й шчасце.

З саленым потам змешана ралля,
Як напамін аб еднасці трывалай,
Што корміць нас усіх матухна-зямля
І плоцім узнагародай ей нямалай.

І кожны раз,акраец беручы,
Руплівасць рук пры гэтым узгадайце.
Парой няма спакою ім уначы
(І дактары тут ні пры чым),спытайце знаўцаў.

І колькі будзе доўжыцца жыцце,
Чарсцвець душы не дайце,як і хлебу.
Хай парасткам высокім пачуцце
Ў вас прарасце,жыццю яно патрэбна.