Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пысьвячэнне Алене Кіш

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

як валацуга- з тугой заручоная,
сябра бядноты ў сваяцтве са смуткам.
водбіткі часу варожа –чырвоныя,-
бездапаможна- з душою бялюткай!

і на рагу бяспрытульнасці дужай-
звыклае ў полымі- некуды дзецца-
намаляванаю сціплаю ружай-
выпхнуць у роспачы- сэрца на вецер!

выпрастаць крылы яго- адаб'ецца-
тканкай лінялай з рамонкам у полі-
з дзюбы драпежніка ўгору імкнецца-
гронкаю немудрагелістай мроі,

пасткаю мары, нясбытнай і светлай-
лебедзі-гусі ў кубышкавым раі-
у апраметных пустэчах сусвету
белым крываўнікам пазарасталі.