Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Лех

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Зацярушаны думкі смугою, ты ў разваге аб нечым, здалек, бо ніколі душу не загоіш, - мы дзядоўнікам скрыты ўдваех. Пустазеллем пакрытыя мроі. Моўчкі слухаю ту цішыню, што даслаў да мяне ў падарунак ты ў лісце - бязуважна крануў мае вусны - халодна, марудна. Непахісны сусветныя руны. Так. Пакуль непрытомна - кранай з кветкі росную вільгаць уночы, - ты яе асабіста паклаў. Да сабе паасобку мы крочым, заўважаючы свой небакрай. Footwear


Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
Ля весніцаў вые сабака, ці то папушчальніцтва змова,- ня клічуць сабаку дахаты, ня клічуць сабаку дадому, Спалохана ен і трывожна ўдыхае сняжынкі ў самоце, ды позіркам бездапаможным знішчае прарэхі ў плоце. Мо, спіць гаспадар непрабудна? Скуголіць сабака да ранку, так блізка ад плота да будкі- ды дужа заціснута клямка. sneakers


Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
На гузікі зашпілена старанна ад побыта штодзеннага пакут, ад мітусні ў чарзе за шыбай крамы, і выгляд пакамячаны крыху- ен, як і ты, трывожны, ненаўмысны, з грабеньчыкам у русых валасах, падкрэсліўшы сумленна рэчаіснасць, з авоські пазірае каўбаса, агорнута ў паперу шэрых будняў,- няма тых шаляў, каб узважыць рух, а час мінуў- ці хутка, ці марудна- неспадзявана душу праглынуў. Нібыта ўчора птушкай заручонай з лагодай ты лятала праз натоўп, вяселкаю спавітая- учора, а сення ты кабета ў паліто. Mens Trainers


Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Жыве дзядок у сэктары прыватным, ен, як сваяк ужо, бо вечар кожны я бачу дзеда як паліць выходжу на свой гаўбец, што на паверсе пятым. Дзядок павольна ладзіць агароджу, што да суседа паваліцца мусіць, ледзь рухаецца ен нібыта вусень, так цяжка ўжо яму- якія годы! Жыве дзядок- таўчэ шарон у сенях, нікуды ен ня можа ўжо спазніцца.. паглядвае, як шпаркая сініца дзяўбе на ганку шрубалет з насеннем ды ў хмары адлятае хутка, рушна, а дзед трывае, дыхае нялегка, ен з немаччу змагаецца рыдлеўкай, са снегам, што усходы зацярушыў. Анел жа, пазіраючы навокал, ападкі адганяе на адлегласць, за шыбаю ссівелай, зледзянелай ўсміхаецца дзіцем ружавашчокім. Nike Air Flight Huarache