Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пытанні

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Ці чуеш, як крочыць удалеч таропка час? - Адлічвае крокі гадзіннік бесперапынна. Куды б ён ня йшоў - пастаянна ідзе ад нас. Такая, не надта вясёлая, брат, карціна. Ці ведаеш ты, а пад ноч абяцалі снег, І сорамна горад схавае свой твар пад пудрай. А снег будзе падаць так ціха, нібыта ў сне, Здзяйсняючы кругазварот задуменна, мудра. А памятаеш, як наранку гамоніць сад У матчынай хаце, як пахне патэльня шкварак? А што аддасі ты, каб час павярнуць назад, Ступіць басанож на бацькоўскі стары фальварак? Пытанні, пытанні ... А час, паміж тым, бяжыць, І круцяцца стрэлкі, і дзеці сталеюць рана. І падае снег. Гэта значыць, што трэба жыць - Назло ўсяму - час загоіць любыя раны. 04.11.2012 Nike Jordan