Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радуніца

Сярэдняя: 3 (1 голас)
Гасцінец млее ў квецені садкоў. Пялёсткі летуценнямі, без гуку, Кладуцца, як мяцеліца, па бруку Празрыстымі карункамі вянкоў. А ціша, быццам сон, – з усіх бакоў… І раптам балагол, як аднаверца, Раскідвае ў прастору гукі скерца Шчаслівымі акордамі падкоў. Шчымлівы гук, амаль з глыбінь вякоў… Вясна! Не трэба жыць у паняверцы. І гучным ямбам стукаецца сэрца – Няволіцца за кратамі радкоў! 1999 Nike Air VaporMax