Радыяцыя — нябачны акупант.
Зведаўшы вайны былой законы,
Дзед Нупрэй стаіць, як
эмігрант,
На мяжы стаіць
Закрытай зоны.
За шлагбаумам — панылая
шаша.
Могілкі — за пажаўцелым гаем.
Там яго маркотная душа
Па сялу здзічэламу блукае.
Там чамусьці ў рост пайшоў
палын,
Спавівае хаты горкім лёсам.
Там чамусьці жураўліны клін
Доўга-доўга кружыцца над
плёсам.
За ракою — пыхкае АЭС.
Без людзей — пагорбіліся
хаты.
Вось дзе ён канчаецца,
прагрэс:
У руках з рыдлёўкамі —
салдаты.
Як жа будуць хлопцы ваяваць,
Дзе яны, няўлоўныя нукліды?
Іх, злачынцаў, некаму караць.
І не пойдзеш з імі ў бой
адкрыты.
Думаецца дзеду на мяжы:
Пачынаць патрэбна, мабыць,
справу
Ад дэзактывацыі душы
Тых, хто любіць
He людзей,
А славу.