Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Раманс

Сярэдняя: 3.6 (16 галасоў)
Глыбее ноч. Мне сумна, я знываю: Ні цёплых слоў, ні ласкі… Цішыня… Не спіцца мне, мінутамі чакаю, Калі замігаціць жаданы проблеск дня. Глыбее ноч… Бяздумна раскладаю Гняўлівыя з папрокамі лісты, Чытаю іх і ясна прадстаўляю – Суровы змест… Чаму так пішаш ты? Не раз душу папрокі ўсхвалялі, І цяжкі ўздых мне грудзі уздымаў, І слёзы незнарок мне вочы засланялі, І жаль нямы душу маю сціскаў. Ды ці ж змагу я мёртвымі славамі Ўсю глыбіню душы і тайну расказаць: Чым я жыву, аб чым я мару днямі, Як ночкі цёмныя прышлося каратаць. І так пішу! Больш сэрца не утое, І ад душы кароткі ліст пашлю – Адно слаўцо – праўдзівае, святое, Бязмежна шчырае “Люблю”!Nike Air Huarache


мнение

-цензура-