Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Раней, чым устане сонца...

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)
Раней, чым устане сонца І падорыць святло і цяпло нам, Устаюць ва ўсім свеце маці І ў печы распальваюць дровы, Кастры на падворках, І прымусы, І керагазы, І пліты, І электрапліткі, Каб раней, Чым устане сонца, Накарміць нас і абагрэць. Маленькія сонцы кухань – Агонь трапяткі і зыркі Адамашнілі, пэўна ж, маці, – Я ўпэўнены, Што агонь калісьці Першыя здабылі яны. Мусіць, таму, Што на свеце ёсць маці, У самыя чорныя-чорныя ночы, Калі не было І ў паміне запалак, – Не звёўся агеньчык у печы: З вугельчыка На вугельчык Ён пераскокваў Чатыры гады – З ночы ў ноч, З году ў год. І не гас, І не тух У іхніх гарачых далонях, Іхнім дыханнем сагрэты. І нават мужчыны Прыкурвалі Ад вугельчыкаў тых. Раней, Чым устане сонца, Падорыць святло і цяпло нам, Устаюць ва ўсім свеце маці, Каб агонь распаліць... Без яго Мы людзьмі першабытнымі Сталі б.Popular Off-White