"Раніцай"
     Устае з-за лесу шар чырвоны
     І промні-іскры пасылае
     Паціху,неяк сарамліва
     Паблекшы зорачка знікае
     На усходзе нібы бліскавіца
     А свет такі-балюча воку
     І толькі хмаркі затрымаюць
     Той бег нястрымнага патоку
     Раса начная на лужках
     Як дыямент блішчыць,іскрыцца
     Калі з усоду на яе
     Праменчык сонечны лажыцца
     Туман у нізінах,над вадой
     Сваей нябачнаю рукой
     Варушыць ветрык,разграбае
     І па раўнінах разганяе
     Галовы кветкі паднімаюць
     І вільгаць ранніх рос губляюць
     Прачнулісь птушкі і гаворку
     Паміж сабою пачынаюць
     Пазалаціла дрэў вяршынкі
     Гайдаюць лісцікі галінкі
     І гоніць сонца света хвалі
     У неабсяжнай сіняй далі.