Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

РАСЕЯ аб БЕЛАРУСАХ і іх ШЫПШЫНАХ.

Сярэдняя: 3.4 (20 галасоў)

О! Мае дзеці, беларусы!
Я – маці ваша!
Я – ваша радзіма!
Калісь даўно
схацела вас сабе замусіць…
Таму –
на сваё шчасце
вас – парабаціла.
Пакуль раслі –
турбот было… і боляў…
Прыходзілась і забіваць вас, і няволіць…
Бо ў дзяцей – які жыццёвы вопыт…
Каб вас дзіды
шыпшыны вашай не калолі,
шыпшыну
агароджвала ад вас
калючым дротам…
Такі ў Расеі-маці клопат…
Такая у Расеі мацярынская пякота…
У кожнай з’явы
ёсць прычына.
Прычына ж –
не бывае “па сабе сама”.
Казала вам: ну, анічога ў кусціках шыпшыны
таемнага, й сакральнага няма!
Дык не ж,
як неразумныя дзіцёнкі,
дзярэцесь скрозь
мой клапалівы дрот…
Калючы.
Бачна ж, што туды – ня трэба!
Як дзікуны ганебныя,
шыпшыну дзікую
кладзеце сабе ў рот,
і называеце
яе – сваёй Радзімаю…
Атрымліваецца,
Я – чужая цётка?
І што мне з вамі,
пасля столькіх клопатаў рабіць?
Пакінуць не магу.
Не пражывеце самі…
Ой, раззлавалі…
Раззлавалі…
Ой, прыдзецца мне зноўкі вас пабіць…
(20 кастрычніка 2011г.уначы…)