Раскалолася ціша - тах!! - толькі рэхам ноч адгукнулася. Трапятнулася ты, з ціхім - ах! да мяне сама прыхінулася.
Шумна хмары лілі свой запас, наваколле грымела, гойдалася. Я ўсім сэрцам жадаў, каб для нас, навальніца тады не канчалася.