Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Раз-пораз ўвечары схiляю галаву...

Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)

Раз-пораз ўвечары схіляю галаву,
Калі чарговы раз праходжу ля бажніцы,
Бы неўсвядомлена я сам сябе маню,
Нібыта гэты жэст паменшыць грэх блудніцы.

Нібыта гэты жэст пазбавіць і мяне
Ад ўсіх маіх зямных правінаў і заганаў,
Калі душа з людзей жывыя сокі п'е,
Не пакідаючы і кропелькі нектару.

Як кінуць медзякі ў далоні жабраку,
Ў надзеі што цяпер не вернецца благое,
А праз хвіліну сорамна стаяць ў баку,
Пачуўшы крык і гвалт, які ўчыняюць двое...

Як не падаць рукі таму, хто у бядзе
Прабуе выплыць з хваляў бурнага патоку,
А потым каб хоць неяк апраўдаць сябе,
Бабулю кволую правесці праз дарогу...

Дык лепей ўвогулле нічога не рабіць,
Пасекчы ўшчэнт парасткі гнюснага намеру.
Калі не здольны, проста не прабуй любіць,
Бо крывадушнасць на Зямлі і так бязмерна.

Сваё сумненне выклікаючы на бой,
Патрэбна высветліць без боязі і страху:
Ці хопіць мужнасці пакласці лёс на плаху,
Калі сумлення меч узняты над табой...