Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

РАЗ'ЮШАНАСЦЬ ПАНА

Сярэдняя: 4.3 (31 голас)

Паэт на Беларусі – тэрарыст-бандзіт !
Бандзюга, які яшчэ й вумён !
Бо Верш яго, не проста словы – дынаміт !
Які ён і суе, свалота, мне, пад царскі Трон...
Бандзюга ! Адмарозак і сучына !
Дзяржава скажа ўсё табе, не прамаўчыць !
Цябе - Дзяржава, гада, навучыла:
чытаць, пісаць, капейкі падлічыць,
каб ведаў, Што “магёш” ў магазіне купіць...
Дык не,.. ўсё ты нешта пішаш,.. пішаш,..пішаш...
Гэй, адмарозак, слышаш ?..
Стань на каленкі,..
прада мной халопскі так прагнісь...
і разрашу ўсё, што хочаш, паімець...
другія ж гнуцца, ну і ты ня мнісь !
Пішы мне Дыфіра-ра-рамбы !
Я маю грошы, заплачу.
Другія ж пішуць – і жывуць шыкоўна !
Ня хочаш ? Не заплачу, лепшых за цябе найму !
А ты ў маёй Дзяржаве – будзеш без паркоўкі !
Паэт на Беларусі - небяспека для маёй Улады...
У Маёй дзяржаве мне такіх,..
… жывых,.. ня нада !

15.06.2011