Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рэйсавы аўтобус

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)
Далягляд жаўцее пожнямі. Дня сухмень. Павек тамленне. Звыклы шлях... Шафёр апошнія Слухае паведамленні. Што і як на нашым глобусе? Скуль, куды ідзе пагроза? Пахне хлебам у аўтобусе МІНСК — БЯРОЗА. Той аўтобус ледзьве дыхае, Ледзь адольвае грудкі. Афіцыйны голас дыктара. Тры бабулі. Два дзядкі. Лёс, лічы, амаль адмераны. Што ж ім нечая бяда, Бліжні Усход і ўсе Амерыкі!.. — He скажы... Людзей шкада. I глядзяць вачмі блакітнымі, Як святыя з абразоў, Сто разоў вайною бітыя, Паленыя сто разоў! — Крэўныя мае! За кожнага Сам — на крыж і на касцёр... — Весялей глядзі, заложнікі, — Жартам кідае шафёр. ...Мы — заложнікі, заложнікі! Покуль дзень навек не згас, Мы — за кожнага, за кожнага, Нат за тых, хто супраць нас. Нашы сэрцы не жалезныя, I да страшнага суда Мы ў залежнасці, залежныя Ад усіх, каго шкада. Як бярозы белакорыя, Душы свецяцца ў смузе... Моўчкі курым «беламорыну» Мы з шафёрам па чарзе. Ён ківае мне на радыё, Уздыхае: — От народ... Дзень які! Жыві і радуйся... Дыктар зноў пра Бліжні Усход. Кулі свішчуць. Бомбы вухаюць. Дзень які?.. I век які?.. А бабулі памяць слухаюць, Памяць слухаюць дзядкі. Дыктару ў адказ павохаюць I ўпадуць у забыццё, На грудзях абняўшы боханы, Як надзею на жыццё.Nike Shop