Мы - беларусы,
Але мову забылі,
Якую так бацькі любілі,
Якую продкі дравалі,
За якую дзяды кроў пралівалі,
На якой вякамі гаварыла
Уся наша Радзіма.
Наша роднае слова
Мы забылі, забылі, забылі...
Калі продкі жылі,
Мовай сваёй даражылі
І нам нашчадкам гаварылі:
"Беражыце,
Беражыце роднае слова,
Бо без мовы няма ніводнага народа,
Няма ні каранёў, ні роду
Няма нічога!"
І хаця нам продкі гаварылі,
Наша раднае слова
Мы забылі, забылі, забылі...
Мілае слова ўрачыстае,
Як хуткая рэчка празрыстае,
Твае гучнасць і пявучасць
Мяне любіць Радзіму вучаць,
Твае ласкавасць і пяшчота,
Як суцішэнне ў час журботы.
Але якое б яно ні было,
Мы забылі, забылі, забылі яго...
Беларусы, не забывайце ніколі
Роднае слова на матчынай мове!