Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роднай мове

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)
Табе складаю шчыры свой санет, Прапрадзедаў маіх жывая мова, Майго народа першая аснова, Душы яго шырокі, чысты свет! Калі і я ў табе дакіну след, Хай не на ўсю ступню, хай напалову, Твая заслуга, казачнае слова, Адзнака новых радасных прыкмет! Да глыбіні душы мяне хвалюе, Як пазнаю цябе і прагна п'ю я, Нібы вады з крыніцы мне далі. I крочу, маладая, з асалодай Па гэтай любай, сонечнай зямлі, Дзе роднай мовай дадзена валодаць!Adidas Questar Boost