Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роднай мове

Сярэдняя: 4.6 (8 галасоў)

Дакрануцца, абняць, прыхінуцца
На хвілінку, на момант адзін,
Проста побач з табой апынуцца,
Каб забыцца пра цікат гадзін.
Прыпыніцца, дыхання схапіўшы,
Дакрануцца дрыготкай рукой
І заціхнуць, пра ўсё пазабыўшы,
У абдымках адзінай маёй.
На каленях я буду маліцца,
Каб жыла і жыла з веку ў век.
Каб жывою тваёю вадзіцай
Смагу мог спаталіць чалавек