Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

РОДНАЯ МОВА

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Ціхі ветрык ласкава шапоча жытнёвым калоссем.
Трапяткая крынічка бурліць у густым лазняку,
дзе ад ранку ляглі пад касой расяныя пракосы,
і світальнае сонца кідае праменні ў раку…

Успрымаю душою з удзячнасцю і разумею:
шэпт зялёных травінак і гоман бурлівых крыніц;
тая песня, что ветрык ласкавы з палёў мне навеяў-
мовай роднаю ў сэрцы пяшчотна з дзяцінства гучыць.

І так шчыра, і ветліва чуецца кожнае слова
мовы той, што ад продкаў у спадчыну дадзена нам,
бо яна, гэта нашага шчасця з табою аснова,-
і Купала, і Колас пісалі на ёй недарма.

Дык шануйце яе, размаўляйце на ёй і спявайце.
Хай гучыць наша мова ў розных куточках зямлі.
І краіну сваю дарагую на ёй усхваляйце,
каб яе прыгажосць пазнаць людзі планеты маглі.

02.2014