Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зінаіда Русак

Сярэдняя: 4.2 (79 галасоў)
Як забыць вы мне скажыце, васількі тыя у жыце? Іх блакітныя галоўкі выглядалі з жыта лоўка. Хоць на ўскрайку тых палеткаў зацвітала дужа кветкаў, але надта вабіў зрок- Сінявокі васілёк. Мы яго ў ахапкі рвалі ды ў вянкі перапляталі, з рамонкам белым упрымешку гледзячы пры тым на рэчку. Па рацэ вянкі пускалі, яны хутка адплывалі, ды было відаць здалёк, як красу сваю на хвалях нясе сіні васілёк. Boots


Сярэдняя: 4.1 (20 галасоў)
Прыйшла чароўная і светлая вясна. Ружовым ранкам, сонечным праменнем І радуе пралескавым цвіценнем, Звініць яе пяшчотная струна. Вяселы шпак шпакоўню абжывае І бэз стары вось-вось зазелянее. Лагодны ветрык пад страхой гуляе, Забавачку шукае вее, вее. На лаўцы разваліўся кот шчаслівы Ды грэецца на сонцы лежабока, У дзень вясенні малады, руплівы Бусліны клекат льецца з-пад аблокаў. Air Jordan XI 11 Wool


Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Гарэзлівы ветрык у восеньскім скверы Лістоту з бярозкі рухава зрываў. Нібы-та хлапчук у каханне паверыў- Паспешна яе расранаў, распранаў. І косы расчэсваў, наўкола кружыўся І ціхенька штосьці шаптаў ёй, шаптаў. Пяшчотна яе абдымаў і віхрыўся, Здаецца ужо сапраўды цалаваў. А потым узнёсся, прыгнаў сівы дожджык, Яе напаіў і памыў, абласкаў І кожну галінку, і кожны лісточак… Такі лёгка-крылы ніяк нізмаўкаў. Развееўшы хмаркі над золатам сквера, Абняўшы бярозку-каханку, прыціх… Апошняй вясёлкай зайграў рэчкі бераг, Ды сарамліва бярозка трымціць. 2012.10.14 SNEAKERS


Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)
На могілках вецер галосіць, смутак гайдае над крыжам. Пад сонцам травеньскім рыжым жанчына у Госпада просіць: “Даруй нам Ўсявышні спакой, а вечную памяць - героям, загінуўшым лютай вайной і роднай сямейцы маёй. І мужу, і сыну , і брату няхай жыве памяць у вяках. Бязлітасным быў вайны шлях, людзей палажыла багата”… Сівенькая кветкі паклала, уздыхнула, на лаўку прысела, вось і жыцце праляцела, а шчасця яна не пазнала. “Не песціла ўнукаў маленькіх, ды не вадзіла за ручку ў прыгожай сукеначцы ўнучку”- плакала ціха стрэнькая. З вайны пад зямлею ляжыць шчасце яе дарагое, а ей не патрэбна другое - і сэрца балюча трымціць. Журботнасць мацней ахапіла, ды марным жыцце падалося, І вецер плача- галосіць Нястрымана, што мае сілы. Nike Jordan