Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная мова

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Мая мілагучная, родная мова.
Сэрца і душу кранае яна.
Сення пра яе вяду размову.
Мову матуль нашых слаўлю спаўна.

Вельмі многа розных вершаў, песень.
Склаў працавіты наш народ.
Яе лагодную, святую
Праслаўляў Міхась Чарот.

Пра яе так шчыра і ўзнёсла
У сваіх вершах напісаў Купала.
Ён менавіта ёй карыстаўся,
Каб яна ніколі не прапала.

І на роднай нашай мове
Складваў вершы Колас.
Яна лягла ў іх аснову
Застаўся яго голас.

Спадчыну святую продкаў
Нам працягваць трэба.
Не шкадаваць ніякіх сродкаў.
Нам дапаможа неба.

Павінны мы абараняць
І ведаць сваю мову.
Сваім нашчадкам перадаць,
Яе ўзяць за аснову.