Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная зямля

Яшчэ не ацэнена

Памяцi Васiля Быкава

Як мяшэчак з зямлёй,
Яго сэрца было,
З той зямлёй дарагой,
Дзе маленства прайшло.

Дзе глядзiць з-пад рукi
Хата ў вёсцы Бычкi,
Дзе i зараз гараць
Вокны, як светлячкi.

Дзе тулiлi яго –
Поле, бор i рака,
Выхаванца свайго
Хлапчука Васiлька...

Як мяшэчак з зямлёй,
Яго сэрца было,
З той зямлёй дарагой,
Дзе ён стаў на крыло.

Яму гэта зямля
Шчодра сілу дала,
І дарогу дала,
Што да мэты вяла.

Ды не простай была
І не гладкай была,
А дорога парой
Цераз церні вяла...

Як мяшэчак з зямлёй,
Яго сэрца было,
З той зямлёй дарагой,
Дзе юнацтва прайшло.

Зкуль пайшоў на вайну, –
Смерцi ў вочы глядзеў
I зямельку не раз
Прыцiскаў да грудзей...

На радзiму спяшыў.
I шчаслiвым стаў ён,
Што тут шлях завяршыў, –
Ў свой пайшоў батальён.

I вось гэта зямля
Боль яго узяла, -
Прыняла, абняла
Васiля...