Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родны край

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

РОДНЫ КРАЙ
(паводле Шандара Пецёфi)

З чаго складаецца край родны твой
I пачынаецца твая краiна?
Напэўна, з яснай зорачкi адной,
Што цiха свецiць над калыскай сына.

А можа быць, яго складае храм,
Якi стралой iмкнецца ўвысь да неба,
Так, што душа пяе: «Я ўсё аддам
За гэты кут! Аддам усё, што трэба»!

Твой родны край не забывае кроў,
Што на вайне ў рачныя плынi хлыне,
I памятае згiнулых сяброў,
Усiх сканалых на карысць Айчыне.

Усiх, хто без дакору прысягаў,
Каб адслужыць да дна вялiкай мэце,
Спынiўшых злосных ворагаў кагал
У час турбот лiхiх, мой родны свеце!

На мiлы край пад час кладзецца цень,
Пад час ў начы па iм нясмела крочу,
Але за ноччу зноў надыдзе дзень,
Паўстане дзень услед за цёмнай ноччу!

Праменi сонца разганяюць змрок,
Ён у дрыгве, у гушчарах канае,
Так у лягендах падыхае цмок,
Збiты асiлкам з матчынага краю.

Мой край складаюць тысячы сыноў,
У кожнага ёсць свой прытулак родны.
Таму мы паўтараем зноў i зноў:
– Радзiма, заставайся жа свабоднай!