Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родны край

Сярэдняя: 2.8 (6 галасоў)

Тут празрысты плыве спакой,
Дораць клёны рацэ барвянец.
Ціха неба затанчыць з табой
Беларускі народны танец...
Калыхнецца блакіт нябёс,
Як вянкі, паплывуць аблокі,
Пачуццём - да шчаслівых слёз!-
Нечаканым, такім глыбокім,
Трапяткім ды вялікім - зноў
Агарнецца душа раптоўна...
Родны край... Да канца вякоў,
Назаўжды ён твой край чароўны.