РОЗДУМ…
Шчасце чалавека –
у самім Жыцці…
А Жыццё –
у мАрах,
і бясконцай працы…
Клапатліва мару узрасціць –
Час патрэбен,
плод каб дачакацца…
Сад развЕсці…
Хату збудаваць…
Ды й нашчадкаў
ўзгадаваць патрэбна…
Марыцца,
што будзем векаваць,
ў старасці,
сярод сям’і,
ды з хлебам…
Пашам глебу…
Зерне высяваем…
Марамі жывуць –
старыя з малымі…
А Жыццё
ніяк не паспявае
ўслед,
за марамі…
2 снежня 2012г.
(**мара – мечта; бясконца – бесконечно; клапатліва – заботліво; Час – Время; нашчадкі – потомкі; узгадаваць – вырастіть,выпестоваць; патрэбна – необходімо).