Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роздум

Яшчэ не ацэнена
Што значыць век зямны? – Адно толькі імгненне. Як і сама Зямля – пылінка у Сусвеце. А як тварыў паэт, калі прыйшло натхненне,- Ці сэрцам, ці душой,- хто ведае на свеце? Найперш была любоў, і толькі потым – слова, Бо, каб яго пачуць, патрэбна двух размова. А словы пра любоў з бясконцасцю сугучны, Паэт іх запісаў і на ўвесь свет агучыў. Імчыць сабе Зямля пылінкай у Сусвеце, Паэты пішуць вершы, смяюцца шчыра дзеці… А ў гэтай прастаце і ёсць вышэйшы розум. Што я тут напісаў – не догма, толькі – роздум. Womens Running Shoes