Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рубікон

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Гадзіна за гадзінай – згінуў дзень
і адышоў ціхутка на спачын...
Збялелы твар, дрыготка-сіні цень
блукае па разорынах маршчын.

А вочы, два жывыя светлякі,
імкнуць да свету, рвуцца да жыцця,
каб перайсці надзвычай трапяткі
той рубікон быцця і небыцця.

Ды падае знясілена рука,
а сэрца бой – бяссілле дактароў –
Сціхае, нібы крылы ветрака
пад аслабелым подыхам вятроў.

Жыццё і смерць...
                            Ніколі і нідзе
не будзе кампрамісу тут ні ў чым...
Гадзіна за гадзінай – згінуў дзень
і адышоў ціхутка на спачын.