Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рыбачок

Яшчэ не ацэнена
З вядром і добрай вудачкай, Трымаючы сачок, На досвiтку па вулачкам Пакрочыў Рыбачок. Усё раты разінулі - Няма ж яму пяці! Патоне ў хвалях сініх ён! А ён рашыў ісці! Маленькі, но дасьведчаны, Ён розумам вялік: Шмат рыб лавіць намечана, Усіх на пералік! Ён знае месца клёвае Ў траве ля беражка І на кручочак здорава Саджае чарвячка. Цячэнне не хвалюецца, Няма і вецярка, І толькі ледзь пампуецца Ў раце цень паплаўка. І раптам момант радасці – Нырае паплавок! А Рыбачок ад важнасці Напружыўся, як мог! «Хапай! Трымай! Вылаўлівай! Цяні яе з ракі!» – Падказваюць спагадліва Суседзі-рыбачкі. Ура! Ура! Трапечацца Ў руках срабрысты ўлоў! А Рыбачок аж свеціцца Ад радасці без слоў! *** Ах, дзе ж ты, мая вудачка? Так хочацца сардзін! Устану заўтра раніцай - …. І ў рыбны магазін! Air Jordan