Рыцар збройны на кані
Скача
Блізка сем стагоддзяў,
Каб нашчадак
След знаходзіў
Да крывіцкай чысціні.
Рыцар збройны на кані
Скача
Са святым пагасам -
З бел-чырвона-белым сцягам.
Беларусь,
Душу ўхіні!
Не расцісне далані,
Покуль Край
Не ўбачыць волі,
Не апусціць меч
Ніколі
Рыцар збройны на кані!
Вельмі добры і прыгожы
Вельмі добры і прыгожы верш.Дзякуй!