Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Смотрите подробности меню фуршета у нас.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сабакары

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Братамі мне —
                усе жывыя:
Люблю ласёў,
             люблю баброў.
Але здаецца, што завыю
Ад гарадскіх сабакароў,
Калі дзябёлыя кабеты
I дзецюкоў джынсовых раць
Вязуць,
        вядуць,
                нясуць, як дзетак,
Сабак і сучак «прагуляць».

Ім трэба свежае паветра,
Вячэрні сцішаны прастор.
Ступаюць колі, нібы мэтры,
Ідзе насуплены баксёр.

Імчаць настырныя аўчаркі,
Сапе раскормлены бульдог.
Як вераб'і ў зімовым парку,
Балонкі ціснуцца да ног...

А побач юныя бароды
Размовы тонкія вядуць
Не пра прыроду —
                   пра пароду,
Пра чуйны нюх
               і лёгкі дух.

Любуюцца з замілаваннем
I з веданнем —
                што ні кажы,—
Як іхні псюк ля дрэва стане
Ці хвост абнюхвае чужы...

Тады ваўком завыць гатовы
Я між разбэшчаных звяроў...
Не пра сабак я —
                 што вы,
                 што вы!
Мой гнеў —
            супроць гаспадароў.

Я б: зразумеў іх,
                 каб не ведаў,
Што з радаслоўнаю шчанюк
Для іх мілей,
               чым сын суседаў
Ці нават родны свой унук.

Я б паважаў іх,
                каб не бачыў,
Што ім дайсці няма калі
З-за клопатаў пра лёс сабачы
Да клопатаў пра лёс зямлі...

Спяшаюць галубы схавацца.
Малеча тоіцца ў двары,
Калі клыкастых гадаванцаў
Выводзяць зноў сабакары.

У пальцах —
             павадкі вужамі.
На пальцах —
               ваўкадаваў шчэць.
I самі ўжо не заўважаюць,
Як пачынаюць сабачэць...



Замечательное

Замечательное стихотворение!!! Спасибо автору!!!