Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сад

Сярэдняя: 3 (9 галасоў)

Белым налівам пахне ў садзе.
Яблыкі падаюць прама ў траву.
Сад, як і хата, даўно ў заняпадзе.
Ногі не топчуць траву-мураву.
Некалі ў садзе было па-другому –
Чуўся і гоман, чуўся і смех.
Сцежка вяртала заўсёды дадому.
Поўным і шчасця быў некалі мех.
Толькі нічога вечным не будзе –
Мех той развяжацца, шчасце ўцячэ.
Хтосьці і сцежку дадому забудзе,
Яблыню памяці з часам ссячэ.
Сад перародзіцца, можа загіне
У дзікім змаганні з хваробай і злом.
…Некалі ж будзе, што недзе на спіле
Парастак новы абудзіцца зноў.